САПФІ́ЧНАЯ СТРАФА́,
від 4-радковай антычнай страфы, што складаецца з трох 11-складовых лагаэдычных радкоў (
Вечар... П’яны вечар сваволі-траўня...
Вецер косы ночы расплёў, дуронік...
Салавей пяе над ракой, як слаўна!..
Сны сніць сасоннік...
Гукі тыя, здані той цёмнай ночы
Кроў крынічаць... Млосць захапляе волю...
Спакусіцель-чорт з нас трубой рагоча:
«Дзе ж твая доля?» («Здані»).
В.П.Рагойша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)